Аварыя з удзелам матацыкліста адбылася 15 траўня, каля 23.00, на вуліцы Дзяржынскага, насупраць Вечнага агню ў парку Жылібера. Як паведамляюць сведкі, кіроўца Volkswagen пры павароце налева не саступіў дарогу матацыклу Suzuki, што ехаў у сустрэчным напрамку.

На месца аварыі прыехалі супрацоўнікі ДАІ. У выніку сутыкнення 26-гадовы матацыкліст атрымаў траўмы і быў дастаўлены ў бальніцу. Вядома, што яго жыццю нічога не пагражае.

На Дзяржынскага ля парку Жылібера сутыкнуліся аўтамабіль і матацыкл
На Дзяржынскага ля парку Жылібера сутыкнуліся аўтамабіль і матацыкл