У Беларусі будуць выкарыстоўваць дроны для дастаўкі пошты. Пра гэта расказаў міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў на адкрыцці II Беларускага ІКТ-саміту.
“Гэта вельмі цікавы праект. Разбурэнне маста над Прыпяццю ўскладніла дастаўку паштовых адпраўленняў. Будзем кропкава, пры дастаўцы ў крытычныя месцы выкарыстоўваць такую паслугу,” – сказаў Сяргей Папкоў.
У прыклад міністр прывёў Казахстан – там пошту дастаўляюць ужо каля ста дронаў. Таксама ён нагадаў, што да канца 2020 года завершаць тэхналагічную мадэрнізацыю паслуг “Белпошты”, піша БЕЛТА.
“Гэта пошта лагістыкі, інтэрнэт-гандлю, фінансавай сістэмы. Сёння яна ажыццяўляе ў тым ліку сацыяльную функцыю”, – адзначыў Сяргей Папкоў.