Вядомага незалежнага журналіста, былога палітвязня Паўла Мажэйку аштрафавалі на 857 рублёў (35 базавых) за стрым са святкавання #БНР100. Адміністрацыйную справу разгледзелі ў судзе Ленінскага раёна 14 мая.
Паўла Мажэйку прызналі вінаватым у парушэнні заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі. Паводле суда, Мажэйка браў інтэрв'ю ў Вадзіма Саранчукова, не маючы акрэдытацыі журналіста замежнага сродку масавай інфармацыі, а пасля змясціў яго на сайце польскага тэлебачання.
«Я не зрабіў нічога кепскага»
Павел не прызнаў у судзе сваю віну і сказаў, што не разумее, у чым яго вінавацяць.
— Я не разумею сутнасць прэтэнзій, якія мне прад’явілі. Я прысутнічаў на дазволеным мерапрыемстве — стагоддзі абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Я не зрабіў нічога кепскага, хачу вас запэўніць. Там было шмат міліцыянтаў. Калі б я зрабіў нешта дрэннае, яны б мяне затрымалі, — заявіў Мажэйка ў судзе.
Белы дрот
Павел здзіўляўся, чаму міліцыянты адразу не зрабілі яму заўвагу або не затрымалі яго, калі ўбачылі нейкае парушэнне ў яго дзеяннях.
Двое міліцыянтаў Ленінскага РАУС выступалі сведкамі.
На мерапрыемстве намеснік начальніка аддзела па ахове правапарадку Ленінскага РАУС Аляксей Вайцешка звярнуў увагу на Мажэйку з-за таго, што ў яго з кішэні тырчэў белы дрот. Па яго здагадках, у кішэні журналіста быў мабільны тэлефон, якога ён не бачыў.
— Ведаючы вас, я зразумеў, што вы там знаходзіцеся не проста так: не проста ўзяць сцяг і паўдзельнічаць у мерапрыемстве, — зрабіў выснову сведка.
— Атрымліваецца, вы палявалі на мяне. Я думаю, лагічным было б, калі б вы, што вынікае з вашых словаў, убачылі, што я парушаю правапарадак, падыйшлі да мяне і сказалі аб гэтым. Чаму вы гэтага не зрабілі? — запытаўся Павел у сведкі Вайцешкі.
— Улічваючы, што вас ужо прыцягвалі за гэта да адказнасці, я падумаў, можа, вы ўжо больш не будзеце, можа мне не варта падыходзіць да вас лішні раз і ажыццяўляць прафілактыку, — адказаў Вайцешка.
Павел выказаў у судзе меркаванне, што гэта цкаванне і паляванне менавіта на яго.
Суд мог бы апраўдаць
Праваабаронца Віктар Сазонаў выказаў думку, што Паўла прыцягнулі да адказнасці агулам за яго грамадскую дзейнасць:
— Думаю, нашыя ўлады як не любілі, так і не любяць незалежных журналістаў. Калі яны яшчэ не ўсіх іх перахапалі, то, відаць, такая палітыка, каб трымаць іх моцна, але не дапускаць да поўнай расправы. Вырашылі ўзяць Паўла Мажэйку і зрабіць працэс паказным для грамадства, для іншых журналістаў.
Віктар Сазонаў мяркуе, што калі б была моцная падтрымка абвінавачаных журналістаў грамадствам, то суд апраўдаў бы іх. Для гэтага на судовае паседжанне мусіць прыйсці вялікая колькасць людзей.
На сегодняшний день очень сложно найти квартиру или тем более офис без компьютера или ноутбука. Для комфортной и удобной работы за ним необходимо компьютерный стол купить киев. Вы сможете выбрать стол, который займет достойное место в вашем интерьере.