Вядомага незалежнага журналіста, былога палітвязня Паўла Мажэйку аштрафавалі на 857 рублёў (35 базавых) за стрым са святкавання #БНР100. Адміністрацыйную справу разгледзелі ў судзе Ленінскага раёна 14 мая.

Паўла Мажэйку прызналі вінаватым у парушэнні заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі. Паводле суда, Мажэйка браў інтэрв'ю ў Вадзіма Саранчукова, не маючы акрэдытацыі журналіста замежнага сродку масавай інфармацыі, а пасля змясціў яго на сайце польскага тэлебачання.

[irp posts="55 338″ name="У Каложскім парку гродзенцы адзначылі 100 гадоў БНР"]

«Я не зрабіў нічога кепскага»

Павел не прызнаў у судзе сваю віну і сказаў, што не разумее, у чым яго вінавацяць.

— Я не разумею сутнасць прэтэнзій, якія мне прад’явілі. Я прысутнічаў на дазволеным мерапрыемстве — стагоддзі абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Я не зрабіў нічога кепскага, хачу вас запэўніць. Там было шмат міліцыянтаў. Калі б я зрабіў нешта дрэннае, яны б мяне затрымалі, — заявіў Мажэйка ў судзе.

«Вы палявалі на мяне». Журналіста Паўла Мажэйку аштрафавалі на 35 базавых

Белы дрот

Павел здзіўляўся, чаму міліцыянты адразу не зрабілі яму заўвагу або не затрымалі яго, калі ўбачылі нейкае парушэнне ў яго дзеяннях.

Двое міліцыянтаў Ленінскага РАУС выступалі сведкамі.

На мерапрыемстве намеснік начальніка аддзела па ахове правапарадку Ленінскага РАУС Аляксей Вайцешка звярнуў увагу на Мажэйку з-за таго, што ў яго з кішэні тырчэў белы дрот. Па яго здагадках, у кішэні журналіста быў мабільны тэлефон, якога ён не бачыў.

— Ведаючы вас, я зразумеў, што вы там знаходзіцеся не проста так: не проста ўзяць сцяг і паўдзельнічаць у мерапрыемстве, — зрабіў выснову сведка.

— Атрымліваецца, вы палявалі на мяне. Я думаю, лагічным было б, калі б вы, што вынікае з вашых словаў, убачылі, што я парушаю правапарадак, падыйшлі да мяне і сказалі аб гэтым. Чаму вы гэтага не зрабілі? — запытаўся Павел у сведкі Вайцешкі.

— Улічваючы, што вас ужо прыцягвалі за гэта да адказнасці, я падумаў, можа, вы ўжо больш не будзеце, можа мне не варта падыходзіць да вас лішні раз і ажыццяўляць прафілактыку, — адказаў Вайцешка.

Павел выказаў у судзе меркаванне, што гэта цкаванне і паляванне менавіта на яго.

[irp posts="56 323″ name="Шануй сваё: фанаты Нёмана" ў Гродне зладзілі перформанс прысвечаны 100-годдзю БНР"]

Суд мог бы апраўдаць

Праваабаронца Віктар Сазонаў выказаў думку, што Паўла прыцягнулі да адказнасці агулам за яго грамадскую дзейнасць:

— Думаю, нашыя ўлады як не любілі, так і не любяць незалежных журналістаў. Калі яны яшчэ не ўсіх іх перахапалі, то, відаць, такая палітыка, каб трымаць іх моцна, але не дапускаць да поўнай расправы. Вырашылі ўзяць Паўла Мажэйку і зрабіць працэс паказным для грамадства, для іншых журналістаў.

Віктар Сазонаў мяркуе, што калі б была моцная падтрымка абвінавачаных журналістаў грамадствам, то суд апраўдаў бы іх. Для гэтага на судовае паседжанне мусіць прыйсці вялікая колькасць людзей.

[irp posts="23 038″ name="Журналіста Паўла Мажэйку пакаралі штрафам за працу без акрэдытацыі"]


На сегодняшний день очень сложно найти квартиру или тем более офис без компьютера или ноутбука. Для комфортной и удобной работы за ним необходимо компьютерный стол купить киев. Вы сможете выбрать стол, который займет достойное место в вашем интерьере.