Аўтар адзінага гола ў матчы з «Гарадзеяй» Леанід Ковель падзяліўся з Hrodna.life эмоцыямі пасля перамогі і распавёў, чаму ў «Нёмана» на старце чэмпіянату слабая рэалізацыя.
Леанід Ковель у матчы з «Гарадзеяй» выйшаў у другім тайме і меў некалькі момантаў для ўзяцця варот суперніка. На 91-й хвіліне нападніку ўсміхнуўся поспех і ён здолеў забіць вырашальны гол у матчы. Дарэчы, гэта першы гол Ковеля ў афіцыйных матчах за «Нёман».
«Гарадзея» — добры супернік. У Гродне абедзве каманды гулялі ў жорсткі футбол, бо кожны хацеў перамагчы. Для нас важна, што мы абыгралі суперніка на сваім полі. У першым сваім моманце я не паспеў выбраць пазіцыю, а ў другім усё склалася ўдала і я патрапіў у вароты «Гарадзеі».
Эмоцыі пасля забітага мяча не перадаць словамі. Гэта калі ты доўга чакаеш гола, а пасля забіваеш і ў душы ўсё абрываецца. Вельмі рады перамозе.
Чаму слабая рэалізацыя? Цяжка ствараюцца моманты. У каманды не ўсе гульцы яшчэ адзін да аднаго прыцерліся, ды і частыя ратацыі ў складзе з-за траўмаў. Рэалізацыя слабая не толькі ў нас, цяпер усё гуляюць у сілавы вясновы футбол і губляюць ачкі. Менавіта таму шмат нічыйных вынікаў. Я ўпэўнены, што галы прыйдуць да нас. Мы для гэтага будзем працаваць".
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…