Увечары 3 мая атрыум гандлёвага цэнтра Old City прымаў гасцей на адкрыцці выставы World Press Photo 2018. Сёлета тур міжнароднай фотавыставы па Беларусі упершыню пачаўся з Гродна. На  конкурс World Press Photo 2018  было даслана 73 044  ад 4 548 фатографаў са 125 краін свету. На выставе прадстаўлены 45 здымкаў-пераможцаў. Пабачыць іх у Гродне можна да 17 мая.

Выставу World Press Photo 2018 адкрылі ў Гродне

Гісторыі, што маюць значэнне

Са словаў куратаркі і менеджаркі выставы, І Вэнь Ся (Yi Wen Hsia) у час, калі кожны можа рабіць фотаздымкі практычна ў любую хвіліну, конкурс World Press Photo набывае яшчэ большую значнасць. Для ацэнкі здымкаў журы бярэ пад увагу шэраг журналістскіх аспектаў гісторыі, а таксама эстэтычныя і тэхнічныя памеры выявы. Такім чынам, выстава прадстаўляе не проста фотаздымкі, але  “гісторыі, што маюць значэнне” для ўсяго свету.

Выставу World Press Photo 2018 адкрылі ў Гродне

“Оскар” для фотажурналістаў

Сёлета на выставе прадстаўлены асобныя здымкі і фотагісторыі  пераможцаў конкурсу ў васьмі намінацыях: “Праблемы сучаснасці”, “Агульныя навіны”, “Прырода”, “Людзі”, “Спорт”, “Аператыўныя навіны”, “Навакольнае асяроддзе” і “Доўгатэрміновыя праекты”.

Выставу World Press Photo 2018 адкрылі ў Гродне

Абсалютным пераможцам сёлетняга конкурса стаў здымак венесуэльскага фатографа Роналду Шэмідта (Ronaldo Schemidt), зроблены падчас антыпрэзідэнцкіх пратэстаў у Каракасе.

Выставу World Press Photo 2018 адкрылі ў Гродне

Цікава, што у дзень адкрыцця выставы ў Гродне гэтаму здымку споўнілася роўна год. Ён быў зроблены 3 мая 2017 года.

Пабачыць выставу ў Гродне можна да 17 мая. Уваход вольны.