Да фестывалю нацыянальных культур засталося менш за месяц і гарадскія службы плануюць паспець упарадкаваць назіральную пляцоўку на вуліцы Дарвіна. У пятніцу 4 траўня супрацоўнікі «Гарсвятла» ўсталявалі там каваную ратонду. Хутка на пляцоўку прывязуць лаўкі і спецыяльны бінокль, каб разглядаць панараму горада.
Праект упарадкавання назіральнай пляцоўкі распрацавалі дызайнеры «Гарсвятла» і «Гродназелянбуда». Вядома, што ратонда і пляцоўка будуць падсвечвацца ў цёмны час сутак.
Абноўленую назіральную пляцоўку афіцыйна адкрыюць напярэдадні фестывалю нацыянальных культур. Але ўжо праз лічаныя дні гродзенцы могуць рабіць там фотасесіі на фоне ратонды і старога горада.