У маі ў будынку фабрыкі «Элод» на вуліцы Валковіча адкрыецца першы дыскаўнтэр расійскай гандлёвай сеткі «Светофор» — чацвёрты ў краіне пасля Баранавічаў і Салігорска. У краме абяцаюць аптовы продаж, а таксама нізкія цэны на расійскія і беларускія тавары.
Адна з галоўных асаблівасцяў «Светофора» — магчымасць рабіць аптовыя пакупкі. Прадстаўленыя тавары ў такіх крамах знаходзяцца ў гандлёвым зале адразу ва упакоўках, растаўленых на падлозе і на стэлажах. Менавіта таму гандлёвыя кропкі гэтай сеткі больш нагадваюць склады, чым крамы.
Адкрыццё расійскага дыскаўнтэра плануецца на сярэдзіну мая.
Даведка
Самым першым дыскаўнтэрам ў Беларусі быў «На недельку». Ён пачаў працаваць у 2005 годзе і закрыўся праз 9 гадоў. Летась у жніўні сетка «Евроопт» пачала развіццё дыскаунтэраў «Бруснічка». Сяброўскі да «Евроторг» рытэйлер «Доброном» запусціў дыскаўнтэры «Капеечка» у 2009 годзе.