Гродзенец патануў у Нёмане, заблытаўшыся ва ўласных сетках. Трагедыя адбылася 29 красавіка каля вёскі Пышкі.
51-гадовы гродзенец з гумавай лодкі растаўляў на рацэ сеткі. У нейкі момант лодка перавярнулася, мужчына апынуўся ў вадзе. Ён заблытаўся ва ўласных сетках і патануў. Паднялі цела вадалазы, перадае БЕЛТА.
Ратавальнікі звярнулі ўвагу тых, хто паспяшаўся адкрыць купальны сезон, што неабходна выконваць правілы бяспекі. Перш за ўсё, купацца ў падрыхтаваных вадаёмах, лепш за ўсё тых, якія кантралююць ратавальнікі. У Гродзенскай вобласці дзейнічаюць 9 выратавальных станцый і 15 пастоў.