Ладдзю па сярэднявечным чарцяжам Андрэй Блажэвіч пачаў будаваць летам 2016 года. Сёння лодка ўжо гатовая, але плыць на ёй далёка стваральнік не можа — у судна няма рэгістрацыі. Адзінае, што дазволена гродзенцу — удзельнічаць у выставах і іншых мерапрыемствах.
Андрэй — рэканструктар эпохі ранняга сярэднявечча. Перад будаўніцтвам ладдзі ён нават не думаў, што з рэгістрацыяй будуць нейкія праблемы. Два гады ён ствараў сваю мару і верыў, што паплыве па Нёмане да Балтыйскага мора, як гэта рабілі вікінгі.
«Я думаў, самае складанае — пабудаваць ладдзю. Аказалася — складаней зарэгістраваць, — распавядае Андрэй. -
Мая лодка падпадае пад клас маламерных судоў, гэта значыць не патрабуе спецыяльных капітанскіх курсаў. На сайце Дзяржінспекцыі па маламерных суднах было напісана, што пры рэгістрацыі самаробных лодак патрэбныя дакументы аб легальнасці выкарыстаных матэрыялаў - і ўсё. Усе чэкі і накладныя я захаваў. Але мне сказалі, што лодку ніяк не зарэгіструюць. Прапанавалі пратэставаць яе ў Асіповічах на непатапляльнасць і іншае. А гэта пры маёй занятасці нерэальна».
Згодна з заканадаўствам Беларусі вяслярныя лодкі і маторныя судны да 5 конскіх сіл не падлягаюць рэгістрацыі. Такія лодкі не маюць права далёка заплываць, бо яны лічацца ненадзейнымі. Сітуацыю з лодкай Андрэя пракаментаваў начальнік Дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах Гродзенскай вобласці Іван Нюнько.
«Гэта лодка вяслярная, разлічаная на перавозку людзей. Абыйсці закон і проста зарэгістраваць яе мы не можам. Адзінае, што ў гэтым выпадку можна зрабіць, так гэта паехаць з лодкай ў Асіповічы, дзе ёсць лабараторыя для выпрабаванняў. І калі там вяслярнае судна пройдзе тэставанне і атрымае заключэнне, то гэта ўжо будзе іншая справа».
У Беларусі ўжо ёсць зарэгістраваная драўляная ладдзя «Яцвяг», якая па сваёй канструкцыі падобная на ладдзю гродзенца. У 2016 годзе лідскія рэканструктары сплаўляліся на ёй па Нёмане ў Балтыйскае мора. Лодка лічыцца вяслярнай, але тады ў хлопцаў стаяў дадатковы матор.
«Што тычыцца ладдзі з Ліды, то рэгістравалі яе яшчэ да новага заканадаўства. Таму яны так і плавалі. А хлопец з Гродна можа са сваім лодкай удзельнічаць у выставах і дэманстрацыях. Яму гэтага ніхто не забараняе», — дадаў Іван Нюнько.
Атрымліваецца, Андрэй на сваім лодке можа плаваць толькі ў межах набярэжнай Нёмана. Пры жаданні рэканструктар можа прадставіць свой праект гродзенцам ўжо на фестывалі нацыянальных культур. Галоўнае, каб на лодцы выконвалася тэхніка бяспекі і былі выратавальныя камізэлькі. Менавіта так зараз выкарыстоўваюць сваю ладдзю «Яцвяг» лідчане.
«Мая ладдзя будавалася для таго, каб свабодна і без праблем з законам хадзіць па рацэ, а таксама для падарожжаў. У бліжэйшых планах была Балтыка. Лодка павінна была праслаўляць наш горад і прадстаўляць яго на розных фестывалях.
Я, вядома, не супраць прадставіць ладдзю афіцыйна на фестывалі нацыянальных культур, але хацелася б большага. І пытанні з рэгістрацыяй і тэставаннем ў Асіповічах мне аднаму вырашыць не пад сілу. Таму я шукаю аднадумцаў і падтрымку ад гарадскіх уладаў «, — сказаў Андрэй.
Завадчане працягваюць прыцягвацца па артыкуле 19.11 КаАП. Гэта нягледзячы на неаднаразовыя заклікі перагледзець свае сацыяльныя…
23 снежня ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унеслі акаўнты ў Facebook і візуальны матэрыял гродзенцаў…
Сайт і сацсеткі сайта Grodno.in прызналі экстрэмісцкімі. Так вырашыў суд Ленінскага раёна Гродна 20 снежня.…
Новыя суддзі з'явіліся ў Гродне і вобласці па ўказе Лукашэнкі. Жыхара Навагрудка судзяць за атрыманне…
На пляцоўцы «Куфар» з'явілася аб'ява аб продажы гродзенскай кавярні «Чашки&ложки». Установа ўжо чатыры гады працуе…
Аб'явы аб здачы памяшканняў у арэнду з'явіліся ў Instagram-акаўнце royal.grodno і на “Куфары”. У аб'явах…