Памёр Альгіс Дзіргінчус, кіраўнік літоўскага таварыства Гродна і аўтар фільма «Мы — гарадзенцы»

Аб смерці Альгіса Дзіргінчуса напісаў у фэйсбуку гродзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч раніцай 27 красавіка: «Вялікая страта для Гродна і велізарная для літоўскага Гродна. Памёр Альгіс Дзіргінчус — шматгадовы кіраўнік гродзенскага культурнага таварыства „Тэвіне“ („Бацькаўшчына“)».

Альгіс Дзергінчус прыехаў у Гродна з Вільні ў 1960-х гг., закладаў гродзенскае тэлебачанне. Аляксандр Мілінкевіч у каментарах да допісу ўзгадвае, як «напрыканцы 60-х гадоў мінулага стагоддзя разам рабілі першыя ў Гародні КВЗ на тэлебачанні і адраджалі нацыянальныя суполкі».

Большасці гродзенцаў Альгіс Дзіргінчус вядомы па фільму «Мы — гарадзенцы», знятым у 1974 годзе.

Як узгадваў Альгіс у 2014, прафесійную камеру для здымак пазычалі ў Кіеве, бо тэлебачанне ў Гродне было аматарскім. Супрацоўнікі атрымлівалі асновы рэжысуры ў гарадзенскім культасветвучылішчы, астатняму вучыліся на практыцы.

У фільме можна пабачыць вядомых гарадзенцаў, напрыклад Васіля Быкава. Па словах Дзіргінчуса, яго даводзілася доўга ўгаворваць. На наступных кадрах — зусім маладая Вольга Корбут і яе трэнер Рэнальда Кныш. У кадр патрапіла мноства невядомых мінакоў на вуліцах, а на прадпрыемствах — перадавікі.

www.youtube.com/watch?v=6O0vgfBRezs

Па словах Андрэя Вашкевіча, пры апошняй сустрэчы з Альгісам у сакавіку 2018 той распавядаў аб планах зняць фільм пра супольнае беларуска-літоўскае мінулае Гродна. Нажаль, гэтым планам не суджана ўжо спраўдзіцца.

Рэдакцыя Hrodna. life выказвае спачуванні родным і блізкім Альгіса Дзіргінчуса.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025