«Гродзенская Ратуша 1784» - новы габелен майстаркі ткацтва з Алены Шунейка. Габелен памерам 105×190 сантыметраў майстарка ткала больш за год. Плён працы яна прадставіла ў Цэнтры народнай творчасці 25 красавіка. Зараз пабачыць ратушу можа кожны наведвальнік установы.
Па словах майстаркі, яна імкнулася паказаць старадаўні цэнтр горада, які часткова захаваўся да нашых дзён. У цэнтры кампазіцыі - герб горада з выявай аленя Святога Губерта, Гродзенская ратуша, пабудаваная ў 1784 г. у стылі класіцызму, за ёй — Фара Вітаўта XIV ст., побач — Фарны касцёл, сквер, будынкі цэнтра горада і іншыя пабудовы. Уся кампазіцыя знаходзіцца на фоне узыходу сонца.Унікальны твор выкананы традыцыйнай тэхнікай аднабаковага пераборнага ткацтва. Гэты від ткацтва з’яўляецца ўзорам нематэрыяльнай культурнай спадчыны і занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…