«Гродзенская Ратуша 1784» - новы габелен майстаркі ткацтва з Алены Шунейка. Габелен памерам 105×190 сантыметраў майстарка ткала больш за год. Плён працы яна прадставіла ў Цэнтры народнай творчасці 25 красавіка. Зараз пабачыць ратушу можа кожны наведвальнік установы.

Гродзенская майстрыха саткала для горада Ратушу

Па словах майстаркі, яна імкнулася паказаць старадаўні цэнтр горада, які часткова захаваўся да нашых дзён. У цэнтры кампазіцыі - герб горада з выявай аленя Святога Губерта, Гродзенская ратуша, пабудаваная ў 1784 г. у стылі класіцызму, за ёй — Фара Вітаўта XIV ст., побач — Фарны касцёл, сквер, будынкі цэнтра горада і іншыя пабудовы. Уся кампазіцыя знаходзіцца на фоне узыходу сонца.Унікальны твор выкананы традыцыйнай тэхнікай аднабаковага пераборнага ткацтва. Гэты від ткацтва з’яўляецца ўзорам нематэрыяльнай культурнай спадчыны і занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.

Гродзенская майстрыха саткала для горада Ратушу