Гастрольныя спектаклі Львоўскага тэатра “І людзі, і лялькі” пройдуць у Гродне 28 і 29 красавіка. Украінскія лялечнікі пакажуць “Гамлет” і “Босскую камедыю” ў максімальна набліжаным да стылістыкі сучаснай Шэкспіру. Маленькіх гледачоў у нядзелю чакае казка пра адважнага сабачку То-то. Усе спектаклі будуць ісці на ўкраінскай мове.

У “Гамлеце” за аснову пастаноўкі ўзяты пераклад Юрыя Андруховіча. Прынц дацкі  у інтэрпрэтацыі акцёраў тэатра «І людзі, і лялькі» – “прынцэса”, бо гэта  – жанчына.

Гамлет – жанчына і гаворыць па-украінску. У Гродне пройдуць гастролі львоўскіх лялечнікаў

Гастролі Львоўскага тэатра: “Гамлет”

“Надзея Крат не іграе  не мужчыну, – адзначае рэжысёр Аляксей Краўчук. – Яна вельмі дакладна трымаецца думкі, і гэтая думка спараджае вобраз Гамлета. У нас Гамлет – і актрыса, і вялікая лялька, і малая лялька. А што ж тычыцца, уласна, выканання ролі жанчынай, то ў гісторыі тэатра гэта не першы такі выпадак – ролю Гамлета выдатна выконвала Сара Бернар і  Ала Дзямідава”.

Наконт “Боскай камедыі” і  боскай любові таксама можна не сумнявацца. Меркаваннем рэжысёра, лялькі ў руках лялечнікаў могуць дэманстраваць нават самыя шчырыя і тонкія пачуцці.

Гастролі Львоўскага тэатра: “Боская камедыя”

Што да дзяцей, то іх чакае падарожжа ў старажытнае мястэчка, дзе  пануе  хаос і разруха, бо кіруе ім няўмелы важак – задавака-певень Жан-Жак. У такім беспарадку і адбываецца бяда – у крэпасць трапляе вораг. Добра, што ў казцы ёсць адважны сабачка То-то  – сапраўдны герой і адданы сябар.

Гамлет – жанчына і гаворыць па-украінску. У Гродне пройдуць гастролі львоўскіх лялечнікаў

Гастролі Львоўскага тэатра: “То-то адважны”

Усе спектаклі украінскія артысты адыграюць на роднай, украінскай мове. Іх меркаваннем для беларускіх гледачоў яна будзе зразумелаю. А найбольш яскравыя перажыванні дасягнуць сэрцаў наўпрост, нават без словаў.