Рэдкая гравюра Гродна будзе і ў Беларусі. Грошы на праект сабралі за 13 дзён

За 13 дзён каманда праекта «Анёлы над горадам» сабрала 102% ад патрэбнай сумы на выраб дакладнай копіі першай гродзенскай гравюры з выявай горада. Усяго ў свеце захаваліся яе лічаныя асобнікі. У Беларусі ж няма нават поўнамернай копіі. Арганізатары хочуць надрукаваць яе з адноўленай матрыцы і займець уласную выяву, прыдатную да якаснага друку, вольную ад аўтарскіх правоў любых архіваў і сховішчаў.

«Было складана прагназаваць, як пойдзе збор сродкаў. Калі ў пачатку ён быў не вельмі актыўным, то пасля публікацый у СМІ пайшоў значна хутчэй. Грошы ахвяравалі з ўсёй краіны і нават беларусы замежжа! То бок, праект, прысвечаны гісторыі Гродна, зацікавіў не толькі гараджан, а значна большае кола,» — расказвае гісторык Аляксандр Перагудаў, які займаецца праектам разам з мінскай студыяй imago.by.

Панарама Гродна Ё. Адэльгаўзера і М. Цюнта была ўпершыню надрукавана ў Нюрнбергу ў 1568 годзе. Гэта першая праўдзівая выява беларускага горада: на гравюры ёсць Фара Вітаўта, Стары Замак, Каложа і іншыя сакральныя гродзенскія аб’екты — такія, якімі яны былі. Дакладная і дэталізаваная панарама з анёламі над горадам магла б стаць сімвалам старадаўняга Гродна, лічаць стваральнікі праекта.

[irp posts="57 991″ name="Мінчукі і гродзенец адновяць гравюру 1568 года і падораць музею"]

Самае складанае яшчэ наперадзе, мяркуе гісторык. Каманда плануе выкупіць даступныя лічбавыя копіі гравюры з розных архіваў свету, па алічбаваных выявах аднавіць друкарскую форму, з якой можна будзе надрукаваць некалькі сапраўды якасных копій. Аформленую ў раму копію, якая заменіць арыгінал да часу, перададуць Гродзенскаму музею для экспазіцыі і вывучэння.

Дызайнерскія прынты фрагментаў гравюры на паперы (ручны друк)
Таксама ўручную надрукуюць некалькі фрагментаў з гравюры ў фармаце дызайнерскага прынта. Адзін асобнік расфарбуюць ў адпаведнасці з традыцыяй. З адноўленай і расфарбаванай выявы Гродна надрукуюць каляровы постар.

Да заканчэння збору сродкаў застаецца яшчэ 32 дні. Тыя, хто да яго далучаецца, атрымаюць наўзамен паштоўкі, прынты ці асобнік гравюры, расфарбаваны мастаком. Прынты будуць гатовыя да 1 верасня, а копія гравюры для музея і постары з каляровай панарамай — да канца 2018 года.

Наступным праектам, якім плануе заняцца каманда, будзе стварэнне мурала па матывах гравюры.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025