Правесці тыдзень на радзіме Васіля Быкава запрашаюць гарадзенцаў

У Бычках — на радзіме Васіля Быкава — 19−24 чэрвеня пройдзе моладзевы летнік «Сакрэты беларускай культуры». Стаць яго ўдзельнікамі запрашаюць моладзь ад 18 да 30 гадоў. Такім чынам можна сумясціць адпачынак, нефармальнае навучанне на свежым паветры ды працу па ўладкаванні тэрыторыі каля дома-музея пісьменніка.

Сёлета летнік ладзіцца ў трэці раз. Сярод выступоўцаў і лектараў школы былі Уладзімер Арлоў, Алесь Пушкін, Валярына Кустава, Франак Вячорка, Пятро Клюеў, Аляксандр Лукашук ды іншыя грамадскія і творчыя дзеячы.

Удзельнікаў школы чакае насычаная цікавая праграма ды атмасфера: выступы экспертаў, музыкаў, культурніцкіх і грамадскіх дзеячаў; творчыя сустрэчы, гульні, майстар-класы; новыя знаёмствы.

За будынкам школы Васіля Быкава зараз даглядае грамадскасць Віцебшчыны, а валанцёры працуюць над яе аднаўленнем. Да важнай справы спрычыняцца і ўдзельнікі летніка.

Умовы:

Арганізатары забяспечваюць праезд і харчаванне ўдзельнікаў. Пражываць яны будуць у намётах на тэрыторыі сядзібы.

Удзельнікам трэба запоўніць анкету да 5 чэрвеня.

Дадатковыя пытанні можна задаць праз мэйл: AITButsefal@gmail.com

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025