Самай вясёлай і англамоўнай у горадзе стала 23 красавіка вуліца Савецкая. Некалькі гадзін выкладчыкі школы Mr.English размаўлялі з гараджанамі на англійскай мове, расказвалі цікавыя факты пра культуру Англіі, гулялі ў квіз на кемлівасць і правяралі інтуіцыю гараджан. Усё гэта было арганізавана ў Сусветны дзень англійскай мовы. І гэта, дарэчы, не адзіная акцыя Mr.English – увесь тыдзень у самым цэнтры Гродна можна будзе адчуць англійскую атмасферу.
Упершыню гэтае свята адзначалі ў свеце ў 2010-м годзе. Дарэчы, у той жа год былі ўсталяваныя і дні іншых афіцыйных моў ААН. 23 красавіка абраны Днём англійскай мовы невыпадкова, бо гэта дзень нараджэння Уільяма Шэкспіра. У арыгінале яго хацелі б прачытаць многія. Спадчына Шэкспіра і яго ўклад у папулярызацыю англійскай мовы немагчыма ацаніць.
“У гэты дзень мы выйшлі на самую ажыўленую вуліцу горада, – распавядае выкладчык школы Mr.English Юлія Дарашкевіч. – Мы правялі акцыю, у якой паказалі гродзенцам, што веданне замежнай мовы – гэта весела і выдатна. І шмат каму такое мерапрыемства было даспадобы”.
Мінакі спыняліся і цікавіліся: як можна хутка вывучыць англійскую мову? Юлія кажа, што перш за ўсё трэба жаданне, разуменне сваёй мэты і добры выкладчык. З веданнем англійскай мовы ў людзей адкрыты ўсе дарогі: можна падарожнічаць па свеце і працаваць у любой краіне.

“Галоўнае паставіць сабе мэту і намагацца дасягнуць яе. Наша школа дае добрую магчымасць вывучэння англійскай мовы. На кожным занятку мы заўсёды практыкуем з вучнямі і гэта вельмі важна. Мы даём ім самыя лепшыя веды, каб у будучыні яны маглі іх выкарыстоўваць у рэальных бытавых і жыццёвых сітуацыях”, – кажа Юлія.
Успомніць асновы, павялічыць запас слоў, разняволіцца і загаварыць
Гродзенцам вясёлае мерапрыемства ад школы Mr.English спадабалася. Самых актыўных удзельнікаў школа частавала прысмакамі і запрашала на заняткі.
Данііл: Я сам вучуся на перакладчыка, але мне цікава было ўспомніць асновы англійскай мовы. Нават са старту пераблытаў англійскі сцяг з брытанскім. Наша моладзь павінна адукоўвацца ў сферы замежных моў і гэта важна, бо з імі яны могуць сабе многае дазволіць.
Алег: Сёння лічыцца, што інтэлігентны чалавек павінен ведаць хаця б адну замежную мову. Гродзенцам ёсць да чаго імкнуцца. Такія мерапрыемствы, якія прайшлі на Савецкай, вельмі займальныя і пазнавальныя. І нашаму гораду проста не хапае такога, што магло б дапамагчы разняволіцца і загаварыць на замежнай мове.

Маргарыта: Англійская мова – гэта №1 у сучасным свеце. Людзі, якія валодаюць англійскай – валодаюць светам. Мне вельмі падабаюцца такія актыўныя мерапрыемствы ў нашым горадзе, яны ў нас атрымліваюцца яркія і маляўнічыя. Гэта весела і пазнавальна. Мая англійская не такая і дрэнная, але з такімі мерапрыемствамі я магу павялічыць свой запас слоў, а таксама папрактыкавацца з іншымі людзьмі.
Аляксандр: Я гультай і мне сорамна, што ў свае 27 гадоў я не ведаю англійскай мовы. А яна мне вельмі патрэбна, бо я хачу ўбачыць свет і працаваць у якой-небудзь развітой краіне. Аднойчы я нават пайшоў на курсы замежнай мовы, але сышоў у першы ж дзень. Мой узровень складана было вызначыць нават выкладчыкам. Што ж тычыцца мерапрыемстваў з англійскай мовай, то безумоўна яны гораду патрэбныя і ў вялікай колькасці. Нашы заходнія суседзі ў гэтым кірунку прайшлі далёка наперад.
Дзе адчуць англійскую атмасферу?
Увесь тыдзень, з 23 да 28 красавіка, будуць праходзіць «English day in Big Buffet». У папулярным бістро на апошнім паверсе ГД “Нёман” будзе гучаць англійская музыка, а ўсе найменні страў – таксама будуць на англійскай.
А яшчэ ў “Вялікім буфеце” вы знойдзеце крыжаванку ад Mr.English. У ім вы праверыце сваю эрудыцыю на веданне англамоўнай культуры, традыцый, геаграфіі. З разгаданай крыжаванкай трэба прыйсці ў офіс на Савецкай 17 да 28 красавіка і атрымаць падарункі. Офіс адкрыты з 10.00 да 18.00.
Англійскай стала больш у “спальніках”
Зараз шматлікім гродзенцам не прыйдзецца выязджаць са свайго раёна, каб патрапіць на заняткі – Mr.English па просьбах студэнтаў адкрыў філіял на Вішняўцы! На Кабяка 8/4 вас чакаюць утульныя аўдыторыі, новае абсталяванне і найлепшыя выкладчыкі. Філіял працуе па буднях з 12.00 да 19.00.
Як звязацца з Mr.English?
+375 29 2222 808
ЧУП по ОУ «Центр Английского языка «Мистер Инглиш»
УНП 591000725







