Гродзенскі камуніст Іван Лагойскі (злева) і польскі турыст Давыд
Каля паўсотні гродзенскіх камуністаў сабралася 22 красавіка на плошчы Леніна — яны адзначалі дзень нараджэння правадыра. За святкаваннем з цікавасцю назіралі замежныя турысты. Аднаго з іх камуністы нават запрасілі далучыцца.
У гэтым годзе прыпадае 148 гадавіна з дня народзінаў Леніна. Мясцовыя камуністы з гэтай нагоды чыталі ля помніка вершы, адзначалі заслугі актывістаў, ускладалі кветкі і будавалі планы на святкаванне 100-годзя камуністычнай партыі.
«Я другі раз у Гродне і першы раз бачу такія мерапрыемствы ля помніка Леніну. Гэта, напэўна, такі гістарычны прыкол, — распавядае Давыд. — У нас у Беластоку такога няма і настроі да ўсяго камуністычнага адмоўныя. А тут відаць, што ў людзей ёсць настальгія па часах СССР.
У Гродне на гэта цікава паглядзець: як людзі сумуюць па вялікай дзяржаве, якая адправіла ў космас першага чалавека, па магутнай сіле і нейкай стабільнасці. Добра ці дрэнна гэта, я не магу судзіць, бо ў Гродне я госць і павінен паважаць мясцовыя традыцыі. Такога ж я б патрабаваў ад гасцей і ў Польшчы. Камунізм — гэта ўжо гісторыя і трэба на яе глядзець з розных бакоў. Вывучаць яе — задача для гісторыкаў, а нам трэба жыць і не сварыцца".
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…