Нехта выклiкаў ДАI на маршрутку «Гродна-Мiнск» з-за парушэнне ПДР. Рэйс затрымалi на 20 хвiлiн. Інцыдэнт адбыўся 20 красавіка.
Мiкрааўтобус стаяў у некалькiх метрах ад светлафора на вулiцы Бабруйскай на адваротным баку ад мінскага аўтавакзала. Паводле правiлаў, паркаваць машыну трэба не блiжэй за 15 метраў ад светлафора.
Аўтамабiль ДАI прыехаў за некалькi хвiлiн да меркаванага адпраўлення. Iнспектары ДАI склалi пратакол за парушэнне i далi штраф.
Па меркаваннi кiроўцы маршруткi, сiтуацыi не звязаная з колiшняй забаронай нерэгулярных маршрутных рэйсаў, бо ён насамрэч парушыў ПДР.
[irp posts="51 826″ name=" Будзем перавозіць да першай канфіскацыі маршруткі". Гродзенскія перавозчыкі пакуль не спыняюць рэйсы"]
На вулiцы Бабруйскай звычайна паркуюцца маршруткi, якiя накiроўваюцца ў розныя гарады Беларусi. Праз гэта там бракуе вольных месцаў. Кiроўцы нават трымаюць месцы, i з’язджаюць толькi тады, калi пад’едзе на гэтае месца калега з той жа фiрмы.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…