Нехта выклiкаў ДАI на маршрутку «Гродна-Мiнск» з-за парушэнне ПДР. Рэйс затрымалi на 20 хвiлiн. Інцыдэнт адбыўся 20 красавіка.

Мiкрааўтобус стаяў у некалькiх метрах ад светлафора на вулiцы Бабруйскай на адваротным баку ад мінскага аўтавакзала. Паводле правiлаў, паркаваць машыну трэба не блiжэй за 15 метраў ад светлафора.

Аўтамабiль ДАI прыехаў за некалькi хвiлiн да меркаванага адпраўлення. Iнспектары ДАI склалi пратакол за парушэнне i далi штраф.

Па меркаваннi кiроўцы маршруткi, сiтуацыi не звязаная з колiшняй забаронай нерэгулярных маршрутных рэйсаў, бо ён насамрэч парушыў ПДР.

[irp posts="51 826″ name=" Будзем перавозіць да першай канфіскацыі маршруткі". Гродзенскія перавозчыкі пакуль не спыняюць рэйсы"]

На вулiцы Бабруйскай звычайна паркуюцца маршруткi, якiя накiроўваюцца ў розныя гарады Беларусi. Праз гэта там бракуе вольных месцаў. Кiроўцы нават трымаюць месцы, i з’язджаюць толькi тады, калi пад’едзе на гэтае месца калега з той жа фiрмы.