Пракуратура прапанавала Гродзенскаму гарвыканкаму надаць могілкам на вуліцы Антонава статус гісторыка-мемарыяльнага месца пахавання.
Пракуратура правярала, як утрымліваюцца і добраўпарадкоўваюцца могілкі. Акрамя шматлікіх парушэнняў, выявілі месцы, якія могуць мець гістарычную каштоўнасць і якім варта надаць адпаведны статус, піша БЕЛТА.
Яшчэ напрыканцы 1980-х могілкі ўключылі ў спіс спадчыны мясцовага значэння, але ў агульнанацыянальны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў, які фармаваўся ў 2000-х гадах, яны не трапілі. З усяго комплексу ахоўваюцца толькі тры брацкія магілы.
[irp posts="58 733″ name="Штучная Радуніца: пластыкавыя кветкі на могілках перажывуць пахаваных на сотні год"]
У 2015 годзе апошняя ініцыятыва гісторыкаў і неабыкавых гродзенцаў па ўключэнні могілак у вышэйназваны спіс не скончылася поспехам. Адмову тлумачылі тым, што стан могілак дрэнны, каб дадаваць іх у спіс агулам, таму можна ўключаць толькі асобныя пахаванні.
На могілках на Антонава пахаваныя генерал Сяргей Ланскі, паэт Міхась Багун, пісьменніца Эліза Ажэшка, маці Максіма Багдановіча — Марыя Багдановіч і іншыя прадстаўнікі мясцовай інтэлігенцыі і духавенства, вайскоўцы і чыноўнікі.