На месцы 100-гадовага дома, які знеслі 20 красавіка, абновяць аўтобусны прыпынак з кішэняй і пабудуюць аўтапаркоўку каля размешчанай побач 2-й гарадской бальніцы.
Стары закінуты дом на Гагарына яшчэ ў 1988 годзе прызналі непрыдатным для пражывання. Але яшчэ з дзясятак гадоў у ім жылі спадчыннікі пакуль не атрымалі кватэру ў шматпавярхоўках, піша «Гродзенская праўда».
— Тут прайшло маё дзяцінства, і цяпер пра дом засталіся толькі цёплыя ўспаміны, — распавядае адна з уладальніцаў Надзея, здымаючы на камеру будынак, які зносілі. — Будавалі дом каля ста гадоў назад мой дзед Леанід Іосіфавіч і бабуля Марыя Браніславаўна. У драўляным доме на два канцы не было ніякіх выгод, затое ад продкаў нам застаўся добры пладовы сад.
Аднойчы, капаючыся ў агародзе, Надзея нават знайшла кашалёк, поўны польскімі і расійскімі царскімі манетамі. Аднесла знаходку ў школьны музей.
[irp posts="57 816″ name="У Гродне зносяць старыя пабудовы. Пакуль не вельмі каштоўныя"]