Першая група «перасяленцаў» з пінскага заакутка ўжо прыбыла ў Гродна і знаходзіцца на карантыне. Усяго ў гродзенскі заапарк плануюць перадаць 14 жывёл.
Пытанне ліквідацыі заавугалка ў гарадскім парку Пінска разглядалася ўжо некалькі гадоў. У выніку, пасля вырашэння арганізацыйна-тэхнічных і ветэрынарных пытанняў, у сакавіку 2018 года кіраўніцтва Пінска ўсё ж вырашыла ліквідаваць мясцовы звярынец і перадаць жывёл заапарку ў Гродне.
Першыя жывёлы — лама і 6 камерунскіх авечак — 14 красавіка пакінулі Пінск і ў гэты ж дзень прыбылі ў Гродна. Да 1 траўня ў Гродна перавязуць і астатніх жывёл: страўса і казу.
«Частку жывёл у Гродна ўжо прывезлі, яны ўтрымліваюцца ў нас у карантыне. Там яны прабудуць мінімум тры тыдні, — распавядае намеснік дырэктара заапарка Віталь Гуменны. — Усе жывёлы, якія прыязджаюць да нас з Пінска, ёсць у нас у заапарку. Так што лёс гэтых „перасяленцаў“ будзе яшчэ вырашацца, бо ўсе знаходзяцца ў розным стане. Хтосьці, магчыма, у будучыні будзе на аглядзе ў нашым заапарку, а хтосьці на фарміраванні рэпрадуктыўнага статка».
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…