Больш за 500 спартсменаў і аматараў з 14 красавіка з’ехаліся ў горад над Нёманам, каб праверыць свае сілы ў адкрытым Кубку Гродна па спартыўным арыентаванні. У спаборніцтвах, якія праводзяцца ў 41-ы раз, удзельнічаюць прадстаўнікі Беларусі, Расіі, Літвы, Малдовы, Украіны і іншых краін.
Стартаваў Кубак 14 красавіка ў раёне вёскі Прыгодзічы, дзе ёсць круты рэльеф. На другі дзень спаборніцтвы праходзілі на тэрыторыі заапарка — гэта быў гарадскі спрынт. На трэці дзень спартсмены будуць спаборнічаць на сярэдняй дыстанцыі па хваёвым лесе ў раёне шлюза Дамброўка. Заключны дзень таксама там пройдзе — ён будзе ўключаць у сябе этап на класічнай трасе.
«У гэтым годзе нашы спаборніцтвы сабралі каля 500 удзельнікаў, якія прадстаўляюць шэсць краін. Кожны дзень колькасць удзельнікаў мяняецца. Больш за ўсё прадстаўнікоў з Беларусі і Расіі, — распавядае галоўны суддзя спаборніцтваў Эдвард Ародзь. — У гэтым годзе мы вырашылі дадаць у спаборніцтвы ўнікальную мясцовасць у цэнтры Гродна — заапарк са сваімі масткамі і лабірынтамі. Мы не маглі не скарыстацца такой магчымасцю. Этап цікавы, але і складаны».
Узрост удзельнікаў адкрытага Кубка Гродна ад 3 і за 80 гадоў.
Кубак па спартыўным арыентаванні праводзіцца ў Гродне з 1979 года. З таго часу ўзровень турніру моцна вырас і кожны год Кубак наведваюць прадстаўнікі розных краін. Апошнія гады вынікі гродзенскіх спаборніцтваў ідуць у залік сусветнага рэйтынгу спартыўнага арыентавання.
Фота з этапу, які праходзіў у заапарку:
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…