Дадаць навіну
Субота, 20 кастрычніка 2018, 04:19

Перапалох у заапарку: у Гродне праходзіць Кубак па спартыўным арыентаванні

Больш за 500 спартсменаў і аматараў з 14 красавіка з’ехаліся ў горад над Нёманам, каб праверыць свае сілы ў адкрытым Кубку Гродна па спартыўным арыентаванні. У спаборніцтвах, якія праводзяцца ў 41-ы раз, удзельнічаюць прадстаўнікі Беларусі, Расіі, Літвы, Малдовы, Украіны і іншых краін.

Стартаваў Кубак 14 красавіка ў раёне вёскі Прыгодзічы, дзе ёсць круты рэльеф. На другі дзень спаборніцтвы праходзілі на тэрыторыі заапарка – гэта быў гарадскі спрынт. На трэці дзень спартсмены будуць спаборнічаць на сярэдняй дыстанцыі па хваёвым лесе ў раёне шлюза Дамброўка. Заключны дзень таксама там пройдзе – ён будзе ўключаць у сябе этап на класічнай трасе.

“У гэтым годзе нашы спаборніцтвы сабралі каля 500 удзельнікаў, якія прадстаўляюць шэсць краін. Кожны дзень колькасць удзельнікаў мяняецца. Больш за ўсё прадстаўнікоў з Беларусі і Расіі, – распавядае галоўны суддзя спаборніцтваў Эдвард Ародзь. – У гэтым годзе мы вырашылі дадаць у спаборніцтвы ўнікальную мясцовасць у цэнтры Гродна – заапарк са сваімі масткамі і лабірынтамі. Мы не маглі не скарыстацца такой магчымасцю. Этап цікавы, але і складаны”.

Узрост удзельнікаў адкрытага Кубка Гродна ад 3 і за 80 гадоў.

Даведка

Кубак па спартыўным арыентаванні праводзіцца ў Гродне з 1979 года. З таго часу ўзровень турніру моцна вырас і кожны год Кубак наведваюць прадстаўнікі розных краін. Апошнія гады вынікі гродзенскіх спаборніцтваў ідуць у залік сусветнага рэйтынгу спартыўнага арыентавання.

Фота з этапу, які праходзіў у заапарку:

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: