Гродзенкi «Нёман» не бачыць перамогі трэці матч запар. У Гродне 14 красавіка каманда Ігара Кавалевіча згуляла ў чарговую нічыю. На гэты раз з «Дняпром».
У трэцім туры чэмпіянату Беларусі ў Гродна прыехаў адзін з лідараў старту — магілёўскі «Днепр». Ранні час матчу ў рабочую суботу паўплываў на запаўняльнасць трыбун на гродзенскай арэне. Матч наведала крыху больш за тысячу чалавек.
«Нёман» па-гаспадарску пачаў актыўна. Першы небяспечны момант стварыў на 7-й хвіліне, калi Квашук добра прабіў штрафны з 40 метраў. Але галкіпер гасцей здолеў выцягнуць мяч.
Праз некалькі хвілін былі добрыя моманты і ў Януша, але ўдары ў нападніка «Нёмана» не атрымаліся.
Да сярэдзіны тайма госці здолелі выраўняць гульню і сталі пагражаць ужо варотам «Нёмана». На 25-й і 39-й хвілінах прыйшлося сур’ёзна папрацаваць Сяргею Курганскамку.
На перапынак каманды адправіліся з нулямі на табло.
З 63-й хвіліны «Нёман» стаў гуляць у большасці. Суддзя ўгледзеў грубае парушэнне з боку футбаліста «Дняпра» Чыжа і выдаліў яго.
Здавалася б, пасля выдалення гульца супернiка гродзенцы зайграюць яшчэ актыўней, але ўжо на 64-й хвіліне Бебе у сваёй штрафной збіў нападнiка гасцей і суддзя паставіў на кропку. Адзінаццацімятровы «Дняпру» рэалізаваць не ўдалося, Курганскі здолеў адбіць гэты ўдар.
Ігар Кавалевіч пасля матчу:
«У кожнай гульні настройваемся на перамогу. Ёсць у нас пэўныя праблемы са складам. Былі добрыя моманты ў канцоўцы, але і ў нашы вароты быў пенальці. Ствараем шмат момантаў, характар у каманды ёсць, і гэта — добра. А нічыя — гэта ўсяго толькі адна гульня».
Пасля трох тураў «Нёман» мае 3 ачкі і пакуль 9-е месца ў турнірнай табліцы.
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…