Кірмаш прамысловых і харчовых тавараў «КРЯК» адкрыўся ў Гродне 12 красавіка. У гэтым годзе – упершыню на новай пляцоўцы, побач з гіпермаркетам АЛМІ па праспекце Касманаўтаў. Тут гродзенцам прапануюць вялікія зніжкі і распродажы беларускіх тавараў.

Кірмаш "КРЯК" адкрыўся ў Гродне: футры, абутак, пасцельная - усё танна! А NaviBand бясплатна

На «КРЯК» – «Крупнейшей республиканской ярмарке компаний» – можна па добрых цэнах купіць абутак, адзенне, касметыку, бытавую тэхніку, тавары для дома і многае іншае. Кірмаш гэта эканамічны праект, створаны ў першую чаргу для падтрымкі беларускіх вытворцаў і прасоўвання айчынных тавараў.

Кірмаш "КРЯК" адкрыўся ў Гродне: футры, абутак, пасцельная - усё танна! А NaviBand бясплатна

У гэтым годзе на кірмашы прадстаўляюць свае прадукцыі вядомыя прадпрыемствы Беларусі: абутковая кампанія «Отико», вытворцы моднай вопраткі «Купалінка», «Катти-А» і «Юнадо», швейныя фабрыкі «Алетто», «Садко» і «Камиса». Ёсць тут і прадукты, касметыка, нават біжутэрыя – і ўсё па даступнай цане.

Кірмаш "КРЯК" адкрыўся ў Гродне: футры, абутак, пасцельная - усё танна! А NaviBand бясплатна

Даведка

Першы кірмаш «КРЯК» з поспехам прайшоў у лютым 2014 года. За чатыры гады існавання праекта выставы праходзілі ў многіх гарадах Беларусі, у тым ліку і ў Гродне. За гэтыя гады ў кірмаша склалася сваё кола пастаянных удзельнікаў і пакупнікоў. Апошніх прыцягваюць нізкія цэны і шырокі асартымент тавараў. Удзельнікаў у сваю чаргу прыцягвае магчымасць прадаць вялікую колькасць прадукцыі.

Кірмаш «КРЯК» будзе працаваць у Гродне да 21 красавіка, штодня з 10:00 да 19:00.

 

УНП 191861917

ЧУП “Экспонент”