Сотні гродзенцаў прышлі 9 красавіка ў лядовы палац спорту, каб аддаць апошнюю даніну павагі Аляксандру Курловічу. Людзі бясконцым струмянем праходзілі міма труны цяжкааатлета. Кветкі і вянкі запаўнялі залу. Знакаміты спартсмен памёр 6 красавіка ад сардэчнага прыступу на 57 годзе жыцця.
«Сашу Курловіча знаў ад школы. Мае аднакласнікі займаліся з ім у адной секцыі, казалі - у яго здольнасці, — казаў пра Курловіча гродзенец Юрый Дробышаў. — Потым ужо па працы сустракаліся — заўжды працягваў руку насустрач. Калі ён стаў героем, ніколькі не змяніўся. Застаўся простым і добрым».
[irp posts="57 415″ name="Сышоў з жыцця суперцяж Аляксандр Курловіч, што пабіў 12 сусветных рэкордаў"]
«Годны чалавек і вялікі спартсмен. Ён шмат зрабіў у спорце і для развіцця спорту, у тым ліку дзіцячага. Да яго заўжды можна было звярнуцца з просьбай і быць пэўным, што атрымаеш падтрымку», — узгадаў знакамітага спартсмена кіраўнік дзіцячай школы хакею Аляксандр Мантур.
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…