Навіны

Як ліверная каўбаса давяла да трагедыі: Гродзенскі драмтэатр падрыхтаваў прэм’еру з 1920-х

Гродзенскі драматычны тэатр прадстаўляе камедыю пад невясёлай назвай «Самоубийца». П’еса, напісаная ў 1928 годзе савецкім драматургам Мікалаем Эрдманам, застаецца актуальнай і ў наш час, лічаць у тэатры. Прэм’ера адбудзецца 6 і 7 красавіка.

Пра «маленькага чалавека», які знаходзіць голас

«Твораў такога ўзроўню не так шмат. Такіх як гэты па велічы я больш не ведаю», — кажа рэжысёр-пастаноўшчык Сяргей Курыленка.

Спектакль распавядае пра тое, што адбываецца цяпер з людзьмі, дае магчымасць паразважаць пра сённяшняга «маленькага чалавека», які нечакана, і ў першую чаргу для самога сябе, знаходзіць голас.

«Многія казалі, што гэта ідэя загінула, але я лічу, што яна актуальная», — прызнаецца Курыленка.

Невядома, ці будзе смешна

Дзеянне разгортваецца вакол сваркі галоўнага героя з жонкай з-за лівернай каўбасы. З бытавога канфлікт хутка перарастае ў глабальны, а затым наогул ператвараецца ў фарс. Жанчына вырашае, што муж задумаў самагубства, і спрабуе яму ўсяляк у гэтым перашкодзіць, а дапамагаюць ёй суседзі па камуналцы. У галоўных ролях — Наталля Леонава і Васіль Мініч.

«Я да гэтага часу не ведаю ці будзе смешна. Калі чытаеш, праігрываеш некалі раз, то ўжо не разумееш ці смешна. Толькі калі рэакцыю гледача ўбачу, то будзе ясна: атрымалася ці не. Каб сабе не замінаць, стараюся не пераглядаць пастаноўкі іншых рэжысёраў».

Мастака-пастаноўшчыка Сяргей Курыленка з Наталляй Лявонавай вырашылі не называць. Маўляў, «хай застанецца сакрэтам». Сказалі толькі, што над гэтай часткай спектаклю працавала сямейная пара.

Пра галоўных герояў

Пра галоўную гераіню Леонава кажа: «Яна сапраўдная жанчына. Умела ўкладвае адносіны з мужам, клапоціцца пра блізкіх. Але ў той жа час паспявае даглядаць сябе».

«Сямён — дзіцё, якое не бачыла перспектывы ў жыцці. «Я «памру» і буду бачыць як мама плача, і скажу: вось не трэба было мяне па попе пляскаць» — цытуе галоўнага героя рэжысёр. — Дарослы чалавек не павінен сябе так паводзіць. Але за час п’есы Сямён становіцца дарослым, асэнсоўвае свае ўчынкі.

«Мне ён [акцёр Васіль Мініч] падабаецца тым, што фантазія б’е ключом. Крэатыўны, самабытны як акцёр, і як чалавек — супала», — хваліць калегу па сцэне Наталля Леонава.

Ці пойдуць гродзенцы ў тэатр у святы?

Прэм’ера выпадае на дні перад праваслаўным Вялікаднем. За продажам білетаў Сяргей Курыленка не сачыў: «Разумею, што прэ'ера выпадае на свята, але маем надзею на каталікоў, каторыя ужо адсвяткавалі».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025