Фінскі падарожнік Хары Туамола на сваім старэнькім сітраэне 3 красавіка наведаў Гродна. Фін трымае шлях з Косава, дзе ён працаваў прафесарам міжнароднага бізнесу.

Прыпаркаваны ў цэнтры Гродна сітраэн прыцягнуў шмат увагі гродзенцаў. Ніхто не ведаў, чый гэта аўтамабіль. Калі ўласнік з’явіўся, ён ахвотна распавёў сваю гісторыю.

«Калі я працаваў у Косаве, я даведаўся пра бязвізавы рэжым у Беларусі і вырашыў абавязкова наведаць гэтую краіну, а менавіта Гродна. Прыехаў сюды на сваім сітраэне 1972 гады. Цяжкасцяў з машынай амаль няма, а тое, што здараецца, я магу хутка вырашыць. Мая машына на дарозе можа разганяцца да 100 км/г».

"Не думаў, што маршрут мяне чымсьці ўразіць". Як фінскі падарожнік праз Гродна дабіраецца дадому
Сітраэн 1972 года
На сваёй машыне Хары аб’ездзіў ўжо 65 краін. Нават удзельнічаў у ралі ў Афрыцы. Першы раз у Беларусі фін быў у 1999 годзе, тады ён наведаў Магілёў.

«Гродна — чысты і ўтульны горад. Калі пракладваў маршрут, я не думаў, што ён мяне чымсьці ўразіць. Але я памыліўся. Калі параўноўваць Гродна з гарадамі былой Югаславіі, дзе я быў нядаўна, то тут нашмат чысцей і прыгажэй», — дадаў Хары.

Пасля Гродна падарожнік адправіцца далей, праз Літву, Латвію і Эстонію — дадому ў Фінляндыю.