Уладальнік «Контэ Спа» Валянцін Байко стаў 13-ым у топ-200 самых уплывовых бізнесменаў Беларусі, здаўшы адну пазіцыю ў параўнанні з мінулым годам. Яго брат, які з’яўляецца намеснікам гендырэктара «Контэ Спа», апынуўся на 14-ым месцы.
Спіс з 2007 года складае інтэрнэт-партал «Ежедневник». У 2013 годзе гродзенцы ўваходзілі ў топ-10. Іх сям’я кантралюе не толькі самую вядомую сваю фірму «Контэ Спа», але і Будаўнічае ўпраўленне № 2 (яму належыць ГЦ OldCity), сетку крамаў касметыкі і бытавой хіміі Optima, клубы і кавярні Метро, База і Basta Pasta, Тураўскі малочны камбінат разам з гаспадаркай у Жыткавіцкім раёне. Байко будуе ў Гродне за польскія крэдытныя грошы самы буйны ў Беларусі гандлёва-забаўляльны цэнтр Trinity
Таксама «Контэ Спа» зробіцца паўнавартасным уладальнікам акцый Брэсцкага панчошнага камбіната, выканаўшы ўсе абавязальніцтвы па дамове куплі-продажу акцый Брэсцкага прадпрыемства. «Контэ Спа» ўнесла ва ўстаўны фонд камбіната амаль 6 мільёнаў даляраў, пры тым што па дамове гэтая сума мусіла быць не меншай за 5 мільёнаў
А ўзначальвае топ-200 — 47-гадовы Аляксандр Машэнскі, уладальнік «Санта Брэмар» і «Савушкін прадукт».
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…