У Сусветны дзень здароўя, 7 красавіка, прыхільнікаў здаровага ладу жыцця запрашаюць на сумесны забег. Арганізатары — спартыўны клуб аматараў бегу «Run4Fun» — прапануюць гродзенцам прабегчы 4,3 км па «Сцежцы Здароўя». На фінішы кожны ўдзельнік атрымае памятны медаль, гарачы чай і паўдзельнічае ў конкурсна-забаўляльнай праграме.

Усіх удзельнікаў і неабыякавых людзей заклікаюць прынесці з сабой велікодныя кулічы для Мураванскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната. «Напярэдадні светлага свята Вялікадня мы хочам падтрымаць падапечных дома-інтэрната і падзяліць з імі велікодную радасць» — кажуць у «Run4Fun».

Чаму варта паўдзельнічаць у забегу:

— Нясумны фармат правядзення выхаднога дня;

— Праверка ўласных магчымасцяў;

— Магчымасць атрымаць адказы на пытанні, якія цікавяць;

— Новыя знаёмствы і добрая кампанія;

— Удзел у дабрачыннай акцыі.

Месца правядзення: урочышча Пышкі, сцежка здароўя. Старт і фініш на тэрыторыі побач з танцавальнай пляцоўкай.

Праграма мерапрыемства:

10.30 -11.45 — рэгістрацыя ўдзельнікаў прабегу і выдача стартавых нумароў;

11.50 — музычная размінка;

12.00 — старт забегу;

13.00 — конкурсна-забаўляльная праграма;

13.30 — падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне;

14.00 — завяршэнне.

Каб далучыцца да забегу, трэба зарэгістравацца: (http://42 195.by/events/registration/?event_id=211).

Партнёрам у арганізацыі забегу выступае кампанія Exposit (career.exposit.com).

[irp posts="8760″ name="Пачаць год з трэніровак і падрыхтавацца да марафона: парады ад клуба Run4fun""]