У Сусветны дзень здароўя, 7 красавіка, прыхільнікаў здаровага ладу жыцця запрашаюць на сумесны забег. Арганізатары – спартыўны клуб аматараў бегу «Run4Fun» – прапануюць гродзенцам прабегчы 4,3 км па «Сцежцы Здароўя». На фінішы кожны ўдзельнік атрымае памятны медаль, гарачы чай і паўдзельнічае ў конкурсна-забаўляльнай праграме.
Усіх удзельнікаў і неабыякавых людзей заклікаюць прынесці з сабой велікодныя кулічы для Мураванскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната. «Напярэдадні светлага свята Вялікадня мы хочам падтрымаць падапечных дома-інтэрната і падзяліць з імі велікодную радасць» – кажуць у «Run4Fun».
Чаму варта паўдзельнічаць у забегу:
– Нясумны фармат правядзення выхаднога дня;
– Праверка ўласных магчымасцяў;
– Магчымасць атрымаць адказы на пытанні, якія цікавяць;
– Новыя знаёмствы і добрая кампанія;
– Удзел у дабрачыннай акцыі.
Месца правядзення: урочышча Пышкі, сцежка здароўя. Старт і фініш на тэрыторыі побач з танцавальнай пляцоўкай.
Праграма мерапрыемства:
10.30 -11.45 – рэгістрацыя ўдзельнікаў прабегу і выдача стартавых нумароў;
11.50 – музычная размінка;
12.00 – старт забегу;
13.00 – конкурсна-забаўляльная праграма;
13.30 – падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне;
14.00 – завяршэнне.
Каб далучыцца да забегу, трэба зарэгістравацца: (http://42195.by/events/registration/?event_id=211).
Партнёрам у арганізацыі забегу выступае кампанія Exposit (career.exposit.com).