Спадчына

Знойдзеныя часткі Фары Вітаўта падзялілі праваслаўныя і католікі

Меркаваныя часткі аздаблення вокнаў і парталаў падарванай Фары Вітаўта ў канцы сакавіка забралі праваслаўныя і каталікі. Інакш яны маглі апынуцца на сметніку. Часткі храма ў будучыні, магчыма, будуць выкарыстаныя ў музеях.

Нагадаем, у кастрычніку 2017 некалькі вялікіх фрагментаў з пясчаніка знайшлі будаўнікі падчас капання траншэі ля сквера, дзе калісьці знаходзілася Фара Вітаўта. Тады меркавалі, што знойдзеныя часткі могуць быць кавалкамі знішчанага храма, бо падобныя археолагі знаходзілі побач летам 2017 года.

Знойдзеныя часткі без сумнення належаць узарванаму храму, бо пасля 1961 года на тым месцы і побач нічога не будавалі. На думку гродзенскіх археолагаў знойдзенныя часткі могуць быць аздабленнем вокнаў і парталаў.

На вывучэнне знаходак у археолагаў не было часу, бо яны ўвесь час працуюць на тэрыторыі Старога замка. Але адну са знаходак — калону, археолагі яшчэ ўлетку забралі на тэрыторыю замка.

Частка калоны ад Фары Вітаўта, якая сёння знаходзіцца на тэрыторыі Старога замка
Знойдзеныя часткі храма праляжалі каля дрэва амаль паўгода, пакуль іх не сабраліся вывозіць на сметнік гарадскія службы падчас месячніка па ўборцы. Забраць частку святыні выказалі жаданне прадстаўнікі Свята-Пакроўскага сабора і Фарнага касцёла. У будучыні знаходкі могуць быць выкарыстаны імі ў музеях.

Фара Вітаўта — мураваны храм, збудаваны ў другой палове XVI стагоддзя на месцы ранейшага храма канца XIV ст. Ён паспеў быць як каталіцкім, так і праваслаўным. У 1961 годзе па распараджэнні мясцовых уладаў закінуты храм быў узарваны. Па ўспамінах гродзенцаў узарваныя часткі вывозілі ў раён вуліцы Суворава.

Фара Вітаўта перад зносам у 1961 годзе

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024