Здароўе і спорт

Старт сезону: «Нёман» на апошніх хвілінах вырваў нічыю з «Віцебскам»

У пятніцу 30 сакавіка ў Гродне стартаваў чэмпіянат Беларусі па футболе. «Нёман» на сваім полі прымаў «Віцебск» і згуляў унічыю 1:1. Гродзенцы здолелі зраўняць лік толькі на апошніх хвілінах, дзякуючы галу Вячаслава Глеба.

Доўгачаканы вялікі футбол вярнуўся ў Гродна і ў першым туры «Нёман» прымаў даволі сур’ёзнага суперніка — «Віцебск», які за перыяд міжсезоння абзавёўся дасведчанымі гульцамі.

Газон гродзенскага стадыёна да старту сезона быў гатовы, але вось у футбалістаў на ім не ўсё атрымлівалася, таму што каманды праводзілі падрыхтоўку да сезону на сінтэтычных палях.

[irp posts="56 323″ name="Шануй сваё: фанаты Нёмана" ў Гродне зладзілі перформанс прысвечаны 100-годдзю БНР"]

З першых хвілін каманды пачалі гуляць у актыўны футбол, але праз некалькі хвілін госці завалодалі ініцыятывай і ўсё часцей пагражалі варотам Курганскага. Размачыць вароты «Нёмана» суперніку атрымалася на 25-й хвіліне. «Віцебск» на контратацы здолеў перабрацца на палову «Нёмана», дзе Вяргейчык аддаў перадачу на Мацвеенку, які ўвайшоў у штрафную Курганскага, прыбраў абаронцу і адправіў дакладна мяч у вароты.

У першым тайме гаспадары здолелі стварыць толькі адзін небяспечны момант і зрабілі гэта на 30-й хвіліне. Пасля вуглавога Хвалько вышэй за ўсіх скочыў і прабіў галавой. Удар гродзенскага абаронцы апынуўся ў метры ад варот Гушчанкi.

Яшчэ да перапынку форвард «Віцебска» Мацвеенка меў добры шанец аформіць дубль, але мяч пасля ўдару гульца трапіў у перакладзіну.

На другі тайм Ігар Кавалевіч зрабіў перастаноўкі ў камандзе. Замест Цэслюкевіча і Жукоўскага выйшлі Мукам і Януш. Пасля выхаду свежых футбалістаў гульня ў «Нёмана» наперадзе прыкметна ажывілася, але вастрыні ўсё роўна не хапала. Тады для ўзмацнення ў сярэдзіне тайма Кавалевіч выпусціў яшчэ і Глеба, які замяніў Ковеля.

Біўся «Нёман» і дамінаваў на полі ў другім тайме, але вось падабрацца да варот Гушчанкі жоўта-зялёным ніяк не ўдавалася. Гродзенцы не здаваліся і на 92-й хвіліне, калі гледачы ўжо пачалі разыходзіцца, здолелі зраўняць лік. Пасля падачы вуглавога Глеб удала падставіў галаву і выратаваў «Нёман» ад паразы.

«Нёман» — «Віцебск» — 1:1

Ігар Кавалевіч пасля матчу:

— Былі прыкладзеныя велізарныя сілы, каб падрыхтаваць поле, гораду і ЦСК за гэта дзякуй. Гулялі з вельмі арганізаванай і хуткай камандай. Не зусім атрымалася гульня ў цэнтры поля, шмат перадач было назад. Таксама адзначу, што шмат траўмаў і пашкоджанняў у камандзе, і, магчыма, з-за гэтага крыху не адгадалі са стартавым складам. Януш, выйшаўшы на замену, відавочна ўзмацніў гульню. Гол, забіты на апошніх хвілінах, паказвае, што характар у каманды ёсць, і гэта надасць нам упэўненасці ў будучыні.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024