У Гродне працягваецца маштабная праверка гандлёвых і забаўляльных цэнтраў на выпадак пажару. Супрацоўнікі МНС практычна на кожным аб’екце знаходзяць парушэнні. У чацвер 29 сакавіка пазапланавая праверка была і ў ГД «Нёман», дзе ў гадзіны пік знаходзіцца каля 1000 чалавек.

Эвакуацыя супрацоўнікаў ГД «Нёман» доўжылася крыху больш за 6 хвілін — гэта адпавядае нормам. Але былі і недахопы ў працы персаналу пры эвакуацыі людзей.

Гэтак, пры эвакуацыі супрацоўнікі не выкарысталі сродкі абароны органаў дыхання і зроку. У ходзе праверкі таксама было выяўлена, што доступ да агнетушыцеляў і іншага пажарнага інструменту загрувашчаны ці не забяспечаны.

«Кіраўніцтву гандлёвага дома будзе дадзены самы кароткі тэрмін на ліквідацыю ўсіх недахопаў», — распавёў начальнік сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Гродзенскага аддзела па НС Андрэй Сыты.

[irp posts="55 970″ name="Як забяспечаць бяспеку наведвальнікаў у самым вялікім гандлёвым цэнтры краіны «Трыніці»?"]

З 25 сакавіка гродзенскія выратавальнікі правялі пазапланавыя праверкі на 14 аб’ектах горада. У бліжэйшыя дні праверка пройдзе і на іншых аб’ектах. Усяго МНС плануе праверыць у Гродне каля 30 буйных аб’ектаў.