Людзі і справы

«Аднаго суседа ўжо навучылі». Гродзенка распавяла чаму заклікае прыбіраць за сваімі гадаванцамі

Hrodna.life знайшоў гродзенку, якая на прыкладзе свайго раёна паказала, як трэба змагацца з тымі, хто не прыбірае на вуліцы за сваімі хатнімі гадаванцамі.

Ірына і яе маці распаўсюдзіла на раёне ўлёткі з папярэджаннем пра адказнасць для тых, хто не прыбірае на вуліцы за сваімі хатнімі гадаванцамі. За няправільны выгул жывёл можна атрымаць штраф да 15 базавых.

«Наступіла вясна, мама пайшла гуляць з сабакам і ў чарговы раз ўступіла ў экскрыменты. Яна патэлефанавала мне і папрасіла раздрукаваць 20 аб’яваў. Расклейвала іх мама, — распавядае Ірына. — Мы за сваімі сабакамі прыбіраем, а іншыя ўладальнікі не — гэта жудасна бесіць. Мы не хочам хадзіць па экскрыментах. Нашы мэты: бліжэйшая — падмацаваць вусныя заўвагі заканадаўча, на перспектыву — каб усе гаспадары прыбіралі за жывёламі. У нас у сям'і сабакі жывуць больш за 30 гадоў і маці пастаянна за імі прыбірала. Я з сабакам гуляю рэдка, раней прыбірала не заўсёды, а зараз — кожны раз».

Ірына адзначае, што ўлёткі ў яе раёне ўжо маюць станоўчы эфект — гэта выхоўвае суседзяў.

«Мама ўжо бачыла аднаго суседа, які прыбіраў за сваім сабакам. І гэтаму мы вельмі радыя».

Згодна з Правіламі ўтрымання хатніх сабак і котак, уладальнікі жывёл павінны не дапускаць забруджвання агульнадаступных тэрыторый. Гаспадара, які не прыбірае экскрыменты свайго гадаванца, можна пакараць паводле артыкула 15.47 КаАП штрафам ад 1 да 15 базавых велічынь або папярэджаннем. З 1 студзеня 2018 года базавая велічыня складае 24,5 рублёў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025