У Гродне ад ўчора працуе «ПаркРайт». Гэта прыбор, які аўтаматычна фіксуе парушэнні правілаў прыпынку і стаянкі аўто. Цяпер кіроўцы, якія няправільна паркуюцца, будуць атрымліваць «лісты шчасця».
У прыбор унеслі 7 зон кантролю, якія знаходзяцца на вуліцах Горкага, К.Маркса, БЛК і Пестрака. Колькасць «чырвоных зон» будуць павялічваць, паведамляе Гродзенская ДАІ.
Аўто з усталяваным на ім прыборам праязджаючы міма транспартнага сродку, кіроўца якога ігнаруе ПДР, фіксуе на фота і відэа парушэнне і аўтаматычна вызначае рэгістрацыйны знак і каардынаты яго месцазнаходжання. Праз 5 хвілін няправільна прыпаркаваную машыну прыбор паўторна фіксуе і аўтаматычна захоўвае ў базу дадзеных парушэнняў. Адтуль інфармацыя паступае ў цэнтр апрацоўкі дадзеных.
Аўтаўладальнікаў за парушэнне правілаў паркоўкі, зафіксаванага «ПаркРайтам», будуць штрафаваць на адну базавую велічыню. Уласніку грузавога аўтамабіля, аўтобуса, колавага трактара, самаходнай машыны альбо прычэпа прыйдзецца выплаціць тры базавыя велічыні.
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…