КухАрт
Кладаўшчыца дзіцячага садка № 37 Ліды цягам года крала прадукты, якія прызначаліся для выхаванцаў. Яна мусіць заплаціць штраф у 30 базавых велічынь і не можа займаць адказныя пасады цягам двух з паловай год, піша «Лідская газета».
Падчас адной з праверак дзіцячага садка высветлілася, што не хапае амаль паўтары кілаграмы варонай каўбасы. Высветлілася, што яе скрала кладаўшчыца. Жанчына спрабавала ўсіх запэўніць, што каўбаса сапсавалася, таму яна яе выкінула. Але пра такія выпадкі яна мусіла б казаць загадчыцы і каўбасу не выкідаць, а вяртаць пастаўшчыку з заменай на свежы прадукт.
Пасля праверкі дакументаў апынулася, што цягам года супрацоўніца «выкінула» прадуктаў на 844 рублі 30 капеек. Жанчына крала мяса, крупы, масла, маргарын. Яна прызнала сваю віну і кампенсавала скрадзеную суму.
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…