Мінчанін 30 год атрымліваў пенсію памерлай маці. Казаў, што яна з’ехала на Гродзеншчыну

У Мінску мужчына з 1988 года атрымліваў пенсію за сваю памерлую маці. Сацыяльныя работнікі некалькі разоў спрабавалі наведаць жанчыну, аднак яе сын сцвярджаў, што яна жыве ў вёсцы ў Гродзенскай вобласці.

Супрацаўнікі тэрытарыяльнага органа сацыяльнай абароны звярнуліся ў міліцыю, каб знайсці найстарэйшую жыхарку Мінска 1904 года нараджэння. Аказалася, што жанчына памерла яшчэ ў 1988 годзе ва ўзросце 84 гадоў. Сваякі жанчыну пахавалі, але яе сын схаваў ад органаў сацыяльнай абароны факт смерці маці і з 1988 года атрымліваў яе пенсію ў банку па даверанасці.

Мужчына 1943 года нараджэння не працуе, ён пенсіянер. Прыкладная сума шкоды — больш за 100 000 беларускіх рублёў, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

У дачыненні да мужчыны распачалі крымінальную справу па частцы 3 артыкула 209 КК Рэспублікі Беларусь («Махлярства»). Санкцыя гэтай часткі артыкула прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025