У Мінску мужчына з 1988 года атрымліваў пенсію за сваю памерлую маці. Сацыяльныя работнікі некалькі разоў спрабавалі наведаць жанчыну, аднак яе сын сцвярджаў, што яна жыве ў вёсцы ў Гродзенскай вобласці.
Супрацаўнікі тэрытарыяльнага органа сацыяльнай абароны звярнуліся ў міліцыю, каб знайсці найстарэйшую жыхарку Мінска 1904 года нараджэння. Аказалася, што жанчына памерла яшчэ ў 1988 годзе ва ўзросце 84 гадоў. Сваякі жанчыну пахавалі, але яе сын схаваў ад органаў сацыяльнай абароны факт смерці маці і з 1988 года атрымліваў яе пенсію ў банку па даверанасці.
Мужчына 1943 года нараджэння не працуе, ён пенсіянер. Прыкладная сума шкоды — больш за 100 000 беларускіх рублёў, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.
У дачыненні да мужчыны распачалі крымінальную справу па частцы 3 артыкула 209 КК Рэспублікі Беларусь («Махлярства»). Санкцыя гэтай часткі артыкула прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.