Адкрытую размову «Крэш-курс рэфарматара: як пабудаваць новую Беларусь» ладзіць у Гродне Цэнтр новых ідэй. Сустрэча пройдзе 6 красавіка ў Цэнтры гарадскога жыцця. Экспертамі-вядоўцамі размовы будуць эканаміст Алесь Аляхновіч і палітолаг Рыгор Астапеня. Уваход на імпрэзу вольны, па рэгістрацыі. За адну гадзіну вы даведаецеся пра балючы досвед краінаў-суседзяў і як пабудаваць новую Беларусь.
Рэформы хвалююць большасць звычайных людзей і элітаў, але вакол іх у Беларусі паўстала больш шуму і туману, чым сапраўдных ведаў. Мала хто разумее, якія рэформы патрэбныя і як іх трэба рабіць, навошта нам прыватызацыя, ці станем мы яшчэ бядней, калі пачнуцца рэформы і хто нам дапаможа іх рэалізаваць.
Дыскусія ладзіцца Цэнтрам новых ідэй — грамадскай арганізацыяй, якая спалучае лепшыя практыкі медыя-платформы, публічнага форуму, адукатара, даследчай арганізацыі і групы па адвакаватаванню. Цэнтр імкнецца зрабіць беларускую палітыку разумнай, эканоміку інавацыйнай, а грамадства адкрытым.
Рэгістрацыя на мерапрыемства па спасылцы.
Цэнтр гарадскога жыцця месціцца па адрасу вул. Савецкая, 3
На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…