Колькасць парковачных месцаў каля Скідзельскага рынка павялічаць на 10 адсоткаў. На самай вялікай паркоўцы, якая знаходзіцца каля могілак, зробяць разметку парковачных месцаў.

Шмат папрацаваць давядзецца на Белуша. Разам з Дзяржаўтаінспекцыяй тут вывучаюць, як можна пашырыць паркавальныя пляцоўкі. Нежылы дом на Белуша, 17 знясуць, а на яго месцы з’явіцца міні-паркоўка, піша «Гродзенская праўда».

Разглядаюць варыянт паркоўкі і каля чыгункі, калі гэта дазволяць санітарныя нормы.

Паркавацца будзе (трошкі) прасцей: каля Скідзельскага рынка павялічаць паркоўку