Здароўе і спорт

Французскі легіянер «Нёмана» Мукам: «Хачу быць карысным камандзе»

Навічок «Нёмана» французскі паўабаронца камерунскага паходжання Эрвен Мукам распавёў Hrodna.life аб пераездзе ў Гродна і чаканнях ад дэбютнага сезону ў Беларусі.

Мукам прыехаў у Гродна ў пачатку лютага і за месяц паспеў зацікавіць кіраўніцтва «Нёмана». Кантракт з французскім футбалістам клуб падпісаў на 1 год. Мукам стаў пятым навічком гродзенскай каманды ў гэтым міжсезонні.

«Варыянт з „Нёманам“ з’явіўся дзякуючы майму агенту. Я гэтым скарыстаўся. Пра „Нёман“ раней не чуў. А Гродна, які я бачыў у інтэрнэце, мне спадабаўся. Калі жонка прыедзе, мы будзем вывучаць яго», — распавядае Мукам.

Да клімату адаптаваўся хутка

Пасля прыезду ў Гродна футбаліст жыў некалькі тыдняў на базе «Нёмана». Але ўжо пару дзён таму Мукам перасяліўся ў здымнае жыллё, бо хутка прыйдуць яго жонка і дзіцё. Надвор’е ў Беларусі для футбаліста не стварае дыскамфорту. З яго слоў, у Францыі, дзе ён жыў, таксама не вельмі горача.

«Да клімату я адаптаваўся хутка, да сінтэтычных палёў таксама ўжо прывык. У „Нёмане“ мне пакуль усё падабаецца. Я хачу быць карысным у камандзе, забіць больш галоў. Калектыў у „Нёмана“ добры, вялікі плюс для мяне — тое, што там ужо былі два камерунскія футбалісты — Бебе і Абуна, якія таксама размаўляюць на французскай мове. Раней я з імі не быў знаёмы», — дадаў футбаліст.

У «Нёмане», акрамя трох легіянераў, французскай мовай валодае яшчэ спартыўны дырэктар Дзмітрый Кавалёнак.

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч распавёў, што першая задача перад Мукамам сёння — дапамагчы камандзе абыграць «Віцебск» у першым туры чэмпіяната, які пройдзе ў Гродне 30 сакавіка.

Мукам у складзе «Нёмана» ў таварыскім матчы супраць «Тракая»

Даведка

Эрвен Мукам нарадзіўся 24 чэрвеня 1994 года ў горадзе Манжо. З’яўляецца выхаванцам Акадэміі французскага клуба «Мец», за юнацкія каманды ўсіх узростаў якога выступаў. Тады ж футбаліст выклікаўся ў юнацкія зборныя Францыі U16 (6 матчаў, 3 галы) і U17 (2 матчы).

У 2012 годзе Мукам быў пераведзены ў асноўную каманду «Меца», аднак так і не згуляў за яе ніводнага афіцыйнага матчу і ў 2014 годзе адправіўся ў Грэцыю, дзе далучыўся да «Астэраса», які выступаў у мясцовай Суперлізе.

Усяго за два сезоны ў «Астэрасе» Эрвен правёў 15 матчаў (537 хвілін) у чэмпіянаце і яшчэ 10 гульняў у Кубку Грэцыі, у якіх забіў тры галы.

У снежні 2016 года Мукам падпісаў кантракт з клубам «Алімпіякос» (Волас), выступаў у трэцім дывізіёне Грэцыi. Гэтую каманду футбалiст пакінуў у чэрвені 2017-га.

З кастрычніка 2017-га паўабаронца падтрымліваў форму ў клубе «Амневiль» з пятай французскай лігі

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна адкрылася пяльменная — у назве ёсць адсылка на легендарнае кафэ, якое любілі гродзенцы

"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…

23 лютага 2025

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025