Паўмесяцы таму тры крамы пад адным дахам змянілі адрас. Цяпер шукайце іх на вул. Кірава, 3. Гаспадары новым месцам задаволеныя. Цяпер у іх яшчэ больш прасторы, больш святла і ўнутраны дворык, на які яны маюць шмат планаў.

Так выглядае цудоўная прастора (ці прасторная “Цудоўня”) з мэбляй ад эка-крамы “33 камоды”.

А так – першая ў Гродне крама-клуб настольных гульняў “Кубік”.

Крама Ц” – гэта гандлёва-культурная прастора, якая ўзнікла ў 2015 годзе. Пад адным дахам змясціліся першая крама настольных гульняў “Кубік”, этнакрама “Цудоўня” і крама эка-мэблі “33 камоды”. Тут праводзяць гульнятэкі і турніры настольных гульняў, майстар-класы, лекцыі і сустрэчы з цікавымі людзьмі.