Напярэдадні новага сезона 31-гадовы паўабаронца гродзенскага “Нёмана” Філіп Рудзік на трэніроўцы атрымаў сур’ёзную траўму – разрыў ахілава сухажылля і як мяркуецца, выбыў на паўгода.
Футбаліст 22 сакавіка ў свой дзень нараджэння ужо перанёс аперацыю і працэс аднаўлення зойме мінімум 6 месяцаў.
https://www.instagram.com/p/Bgod8WUjRCQ/?taken-by=fcneman
Нагадаем, у пятніцу 23 сакавіка ў забаўляльным цэнтры “Галактыка” (вул. Лідская, 1) пройдзе
сустрэча каманды “Нёман” з заўзятарамі. Запрашаюцца ўсе жадаючыя на 18:00.
24 сакавіка “Нёман” правядзе апошні таварыскі матч міжсезоння. Супернікам стане дзеючы чэмпіён Літвы – “Судува” з Марыямпале. Матч пройдзе на пляцоўцы літоўцаў – у футбольным манежы “Арві” і пачнецца ў 18:00 па беларускім часе (17:00 па літоўскім).
А ўжо 30 сакавіка “Нёман” дасць старт у чэмпіянаце Беларусі і ў Гродне будзе прымаць”Віцебск”. Пачатак матчу ў 19:30.