Намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк даў літоўскаму тэлеканалу LRT вялікае інтэрв'ю пра Беларускую АЭС. Літоўцаў цікавіла, ці зможа атамная станцыя вытрымаць ўдар самалёта. Міхадзюк адказаў — не, не зможа, піша «Народная воля».
«Сёння ў свеце няма ні адной станцыі — у свеце! — якая вытрымала б вялікі самалёт. Гэта такія капітальныя ўкладанні [у абарону] трэба зрабіць, што станцыя ніколі не акупіцца», — заявіў Міхаіл Міхадзюк.Прагучыць дзіўна, але яшчэ ў 2015 годзе той жа Міхадзюк быў упэўнены ў тым, што АЭС здольная ацалець пасля падзення вялікага самалёта. Распавядаючы пра перавагі станцыі, ён заяўляў, што ступень яе надзейнасці дазваляе вытрымаць «падзенне самалёта з хуткасцю 215 м/c». А 215 м/с (774 км/г) — гэта хуткасць буйнога пасажырскага самалёта, а не «кукурузніка», якія ў прынцыпе не лятаюць хутчэй 300 км/г.
Праекціроўшчыкі казалі пра вялікія пасажырскія самалёты
У тым, што Беларуская АЭС вытрымае падзенне пасажырскага самалёта, пераконвалі нас і праектанты станцыі. У 2006 годзе, калі пытанне аб будаўніцтве яшчэ шырока абмяркоўваўся ў грамадстве, а многія вагаліся і сумняваліся ў яе надзейнасці, прыклад з самалётам выглядаў асабліва эфектна. Праўда, старонка з ім знікла з сайта «Расатама». Але вэб-архіў ўсё памятае. Паглядзіце — на малюнку, які ілюструе абарону будучай АЭС ад знешніх уздзеянняў, намаляваны не «кукурузнік», а самалёт з турбавінтавымі рухавікамі.Сайт кампаніі «Атамбудэкспарт», якая ўваходзіць у структуру «Расатама», пераконвае ў надзейнасці сваіх АЭС інфаграфікай з яшчэ больш вялікім самалётам — «вагой 400 тон, з хуткасцю 200 м/с». Гэта супастаўна з максімальнай узлётнай вагой аднаго з самых цяжкіх пасажырскіх «Боінгаў» — Boenig 747−400ER важыць 412 тон. Праўда, максімальная ўзлётная вага цяжкага Airbus накшталт A380−900, перавышае 550 тон — гэта істотна больш заяўленай трываласці БелАЭС.Што кажуць афіцыйныя дакументы БелАЭС?
На сайце www.belaes.by можна знайсці дзве рэдакцыі справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння БелАЭС на навакольнае асяроддзе. У абедзвюх — і ў папярэдняй, і ў фінальнай — слова «самалёт» згаданае тройчы. Два з трох разоў гэта проста самалёт. І толькі адзін раз гаворка вядзецца пра падзенне «невялікага самалёта».
Cайт РУП «Беларуская атамная электрастанцыя» паведамляе канкрэтныя лічбы — і яны на парадак больш сціплыя, чым тыя, якімі пераконвалі нас у надзейнасці БелАЭС праекціроўшчыкі. Там сказана, што станцыя вытрымае падзенне самалёта вагой у 20 тон.
Вытрымае, не вытрымае. Гадаем на АЭС
Зрэшты, кіраўнік групы БелАЭС Мікалай Груша ў 2016 годзе сцвярджаў, што станцыя разлічаная на пападанне «прыкладна на 7 тон баявога самалёта з канцэнтраванай масай», але вытрымае і падзенне самалёта масай у 200 тон. Бо «гэта маса, якая разрупаваная ў маторных адсеках, паліўных баках». Спецыяліст падкрэсліваў, што верагоднасць падзення самалёта на Астравецкую АЭС нікчэмна малая:
«Да таго ж, краіна ведае, колькі самалётаў у суткі лётае, якія самалёты. Пры неабходнасці авіялініі змяняюць трасы… Тут жа ў нас будуць стаяць свае воінскія часткі… Да таго ж, што такое маса самалёта? Разлічана прыкладна на 7 тон баявога самалёта з канцэнтраванай масай. Калі казаць пра самалёт „Боінг“ масай 200 тон — гэта маса, якая разгрупаваная ў маторных адсеках, паліўных баках… Гэта не тая нагрузка на адзінку плошчы, якая не дазволіла б абалонцы вытрымаць», — казаў Мікалай Груша.