Гісторыя пра нечалавечую вернасць лідскага дварняка, які некалькі дзён спрабаваў «рэанімаваць» загінулага сабаку, нікога не пакінула абыякавым. Літаральна за суткі валанцёры перавезлі сабаку з Ліды ў Гродна, дзе яго ўжо чакаў не толькі новы дом, але і першая ў жыцці сапраўдная праца.
Калі гісторыя пра такую вернасць стала ўсім вядомая, то лёсам сабакі тут жа заняліся ўсе неабыякавыя. Да сёння на гродзенскім смеццесартавальным заводзе было 204 супрацоўнікі. З чацвярга штат папоўніўся. Новым работнікам самага маладога прадпрыемствы горада стаў той самы лідскі сабака, расказвае «Гродна Плюс».
— Убачылі гэты сюжэт, усіх на заводзе гэта ўразіла. Было напісана, калі да суботы не будзе знойдзены гаспадар, то аддадуць валанцёрам. Мы вырашылі ўсім заводам забраць гэтага сабаку, таму што такая гісторыя, — расказвае Вячаслаў Андрэеўскі, дырэктар Гродзенскага завода па ўтылізацыі і механічным сартаванні адходаў.
За ноч майстры Ленінскага ЖКГ пабудавалі дыхтоўную будку, і ўжо раніцай супрацоўнікі, якія прыйшлі на змену, знаёміліся з новым работнікам завода.
Цяпер ужо не безыменны сабака, з задавальненнем адклікаецца на новую мянушку «Малыш», па першай просьбе падае лапу, і дае першае ў сваім жыцці інтэрв'ю. Хутка яму зробяць неабходныя прышчэпкі, а ланцуг здымуць, як прывыкне да новага месца.
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…