Гродзенскую і Брэсцкую вобласці могуць аб’яднаць у адзіную бязвізавую зону. Улічваючы папулярнасць велатураў і трансгранічнае супрацоўніцтва, такі крок добра паўплывае на развіццё актыўнага турызму, лічаць у Мінспорту.
«Літаральна ў канцы 2016 годы запрацаваў бязвіз праз Аўгустоўскі канал — і ўжо праз год мы пашырылі гэтую тэрыторыю. Пашырылі тэрыторыю бязвіза і ў Брэсце, якая была абмежаваная Белавежскай пушчай. Зараз туды ўваходзяць цэлыя раёны. Цалкам верагодным варыянтам бачыцца аб’яднанне гэтых двух зон у адзіную», — сказаў намеснік кіраўніка дэпартамента па турызме Мінспорту і турызму Віталь Грыцэвіч, адказваючы на пытанне, ці не разглядае Міністэрства варыянты пашырыць зоны бязвізавага ўезду ў Беларусь.
У лютым 2017 года пачаў дзейнічаць пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін. Са студзеня 2018 года гродзенскі «бязвіз» падоўжылі да 10 дзён. Да канца года яго павялічаць да 10 дзён і пры ўездзе праз Нацыянальны аэрапорт Мінск.
[irp posts="45 319″ name="Як бязвіз паўплываў на Гродна і што для турыстаў зробяць яшчэ: меркаванне Мечыслава Гоя"]