Здароўе і спорт

Серыя працягнецца ў Маладзечне: «Нёман» не змог дома абыграць «Дынама»

Пяты матч паўфінальнай серыі паміж «Нёманам» і «Дынама», які праходзіў у Гродне 21 сакавіка, скончыўся перамогай каманды з Маладзечна. Дзякуючы вырашальнаму кідку Гаўруса ў авертайме, «Дынама» вяртае інтрыгу ў серыю.

«Нёману» заставалася ўсяго адна перамога да выхаду ў фінал і здавалася б каманда Сяргея Пушкова пры сваіх заўзятарах яе здабудзе. Але гульня для гродзенцаў выйшла няпростая. На працягу ўсяго матчу супернікі паказвалі хакей з вялікай колькасцю сілавой барацьбы і вызначыцца ў такіх умовах было вельмі цяжка.

Першую шайбу ў матчы заўзятары ўбачылі толькі на 36-й хвіліне матчу. Вызначыліся госці, дзякуючы дакладнаму кідку Лагунова. Гродзенцы здолелі адыграцца толькі на 49-й хвіліне і зрабіў гэта эфектна Стэфановіч. Нягледзячы на ​​вялікую колькасць момантаў, у асноўны час камандам больш не ўдалося вызначыцца.

А ў авертайме ўдача была на баку менавіта «Дынама». Гродзенец Гаўрус, які абараняе колеры «Дынама» здолеў паставіць кропку ў матчы і вярнуць інтрыгу ў серыю.

«Нёман» — «Дынама-Маладзечна» 1:2 (АВ) (0:0, 0:1, 1:0, 0:1)

галы:
35.19 0:1 — Лагуноў (Ліннік, Грэцкі)
48.15 1:1 — Стэфановіч (Коршунаў)
62.44 1:2 — Гаўрус

Лік у серыі (да 4-х перамог): «Нёман» — «Дынама-Маладзечна» 3:2

Шосты матч серыі пройдзе ў Маладзечне 23 сакавіка.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025